Апублiкавана: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės kalbos, kultūros ir raštijos tradicijos. Temčinas S. et al. (red.). Vilnius, 2009 (Bibliotheca Archivi Lithuanici, vol. 7), p. 152‒168

У Рутэнскай Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у Празе паміж 1517 і 1519 гг., апублікаваны два яго гравюрныя партрэты, дзе на ўзроўні галавы першадрукара сіметрычна размешчаны выявы двух львоў, якія трымаюць шчыты, падобныя на геральдычныя, з загадкавымі знакамі, адзін з якіх нагадвае трохкутнік, а другі трапецыю. Нягледзячы на намаганні многіх даследчыкаў, семантыка гэтых знакаў да гэтага часу не высветлена, і вось ужо некалькі пакаленняў гісторыкаў-скарыназнаўцаў палемізуюць з гэтай нагоды. Але што, калі краевугольны камень, на якім грунтаваліся іх пошукі, – зацвярджэнне аб тым, што гэтыя знакі маюць непасрэднае дачыненне альбо да асобы Скарыны, альбо да яго асяродку, напрыклад, мецэнатаў, – з самага пачатку быў няправільны? Сяргей Цемчын прапануе паглядзець на гэтыя знакі з зусім іншай пазіцыі – ў перспектыве рэлігійнага зместу самой Бібліі і рэлігійнага сэнсу, які ўкладваў у іх сам Францыск Скарына.

Гэты артыкул прапануе інтэрпрэтацыю «трапецыі з крыжам», абапіраючыся на фармальную і семантычную аналогію з малюнкам ў чалабітнай да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча і патрыярха дзеяча ранняга рускага стараверства папа Лазаря1669 года, ў якой аналагічны малюнак суправаджаецца апісаннем. Выказваецца гіпотэза, што прадметам, намаляваным і ў чалабітнай попа Лазара, і на партрэце Францыска Скарыны, з’яўляецца галгофскi крыж над скініяй Старога Запавету, які сімвалізуе перамогу Новага Запавету над Старым Запаветам. У артыкуле разглядаюцца паходжанне, гістарычнае развіццё і асаблівасці выкарыстання гэтага сімвала ў Бібліі Скарыны, звязаныя больш з каталіцкай, чым з праваслаўнай рэлігійнай традыцыяй.

 

Чытаць артыкул цалкам на рускай мове (арыгiнал): Сергей Темчин. Голгофский крест над ветхозаветной скинией на гравюрном портрете Франциска Скорины