14 – 15 верасня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў Mіжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. У межах кангрэса на працягу двух дзён працавалі сем секцый: “Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына”, “Пяць стагоддзяў кнігадрукавання”, “Кніжная спадчына Беларусі ў айчынных і замежных зборах”, “Нацыянальныя дакументы і калекцыі ў фондах бібліятэк, архіваў, музеяў і іх бібліяграфічнае адлюстраванне”, “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі і замежных краін”, “Кніга−чытанне−бібліятэка: XXI стагоддзе”, “Кніга і мастацтва: ад Скарыны да сучаснасці”.