Лабараторыя скарыназнаўства: салідарнасць з беларускім народам. Мемарыяльная дошка ў гонар Францыска Скарыны. Клемэнтынум, Прага

Мемарыяльная дошка ў гонар Францыска Скарыны ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхii. Клемэнтынум, Прага (скульптар А. Дранец, 1996). 18/08/2020. Фота I. Лямешкiн.

Кветкі ў знак салідарнасці з беларускім народам, які змагаецца за спыненне дзяржаўнага гвалту і справядлівыя прэзiдэнцкiя выбары. 18 жніўня 2020 г.

Olga Shutova

Вольга Шутава – беларускi гiсторык, пісьменніца. Кандыдат гiстарычных навук (1997). У 1995-2007 выкладчык і дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар больш за 50 артыкулаў і 4 манаграфій ў галiне інтэлектуальнай гісторыi, гістарыяграфіi, гісторыi Беларусі i скарыназнаўства.