Прадметам увагі ў гэтым артыкуле становяцца калафоны пражскіх выданняў Ф. Скарыны 1517-1520 гг. Іх параўнальны аналіз паказвае, што выдавец быў педантычна дакладны пры абазначэнні месца выдання. Словазлучэнне «ў Старым горадзе Пражскім» Францыск Скарына выкарыстоўвае да жніўня 1518 г., але ж пазней ён уводзіць тэрмін «у Вялікім горадзе Пражскім». Дадзеная асаблівасць была абумоўлена актуальнымі гістарычнымі падзеямі: аб’яднаннем Старога і Новага гарадоў у Вялікі горад Прагі 30.VIII.1518. Прасочваюцца іншыя прыклады магчымага ўплыву (на ілюстрацыйны апарат кнігі) гістарычнага становішча.
Асаблівая ўвага надаецца лакалізацыі друкарні. Друкаванне Бівліі Рускай адбывалася ў здымнай кнігадрукарні, якая ў той час знаходзілася ва ўласнасці купца Севярына († 1519/20). Пасля смерці бацькі Павел Севярын мог разарваць дамоўленасць аб арэндзе, тым самым вызначыўшы канчатак кнігавыдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны ў Празе.
Прыводзяцца аргументы, якія сведчаць аб тым, што Францыск Скарына ня быў адзіным арандатарам кнігадрукарні. У перыяд 1517-1519 гг. ён тут перасякаўся з «Друкаром Пражскай Бібліі» і габрэйскім кнігадрукаром Гершамам Коэнам. Высакаякасную прадукцыю згаданых асоб аб’ядноўвае мноства стылістычных і паліграфічных характарыстык. Асаблівая ўзаемасувязь на ўзроўні калафонов прасочваецца паміж «Друкаром Пражскай Бібліі» і Ф. Скарынай. Калафон Пражскай Бібліі 1488 г. сур’ёзна і шматбакова паўплываў на паратэкст Бівліі Рускай. Гэта дазваляе прыйсці да высновы: у працэсе падрыхтоўкі біблейскага тэксту Францыск Скарына зыходзіў не з палеатыпу 1506 г., г.зн. не з Венецыянскай Бібліі (як да гэтага часу прынята лічыць), а з пражскай інкунабулы 1488 г. Першае выданне Бібліі на чэшскай (і наогул славянскай) мове Францыск Скарына павінен быў выдатна ведаць і маць пад рукой: яе тыраж мог да таго моманту ўсё яшчэ знаходзіцца ў кнігадрукарні Севярына і Скарына мог непасрэдна кантактаваць з «Друкаром Пражскай Бібліі».
Асобна разглядаецца лёс дома «У напалову залатога месяца», у якім пачынаючы з 1484-1488 гг. на працягу многіх дзесяцігоддзяў функцыянавала «друкарня» Севярына. Нешматлікія захаваныя чарцяжы і малюнкі дазваляюць рэканструяваць працоўную прастора кнігадрукарні канца XV і першай чвэрці XVI стст.
Чытаць артыкул цалкам на рускай мове:
Илья Лемешкин. Библия Пражская (1488) и Бивлия Руска Франциска Скорины. Место печатания