«Францыск Скарына і яго Пражская Біблія. Шматмоўная культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага і сучаснасць»

8-9 лістапада 2017 г. у Карлавым універсітэце ў Празе (Чэхія) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Францыск Скарына і яго Пражская Біблія. Шматмоўная культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага і сучаснасць», памяці выдатнага чэшскага лінгвіста, прафесара славянскай і балтыйскай філалогіі Іiржы Марвана.

Варта адзначыць, што нягледзячы на мноства юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных Францыску Скарыну ў гэтым 2017 годзе, і своеасаблівай «гонцы за сенсацыямі» у скарынiяне, лістападаўская Пражская Міжнародная канферэнцыя не толькі не ператварылася ў чарговы або завяршальны ўрачысты акорд, але і агучыла зусім новыя адкрыцці, гіпотэзы і перспектывы далейшага руху ў скарыназнаўстве. Свежы погляд, новы ракурс, пагружэнне ў кантэкст вылучалі выступленні ўдзельнікаў Канферэнцыі. Што і адлюстроўвае наша кароткая (і аддаючы даніну моднаму слоўцу, эксклюзіўная) справаздача аб гэтай падзеі.

Канферэнцыя была арганізавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта «Užsienio baltistikos centrų ir Lietuvos mokslo ir studijų institucijų bendradarbiavimo skatinimas» (Nr. 09.3.1-ESFA-V-709-01-0002) і пад патранажам пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Чэхіі.

Навуковы камітэт Канферэнцыі: д.ф.н., доктар хаб. Ілля Лямешкiн (Чэхія, Карлаў універсітэт), д.ф.н., праф., акадэмiк Літоўскай АН Гразiльда Блажэне (Літва, Інстытут літоўскай мовы), праф., доктар хаб. П’етра Умберта Дзіні (Італія, Пізанскi універсітэт), праф., д.г.н. Аляксандр Груша (Беларусь, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі), доктар гуманітарных навук Сігітас Нарбутас (Літва, Бібліятэка Літоўскай Акадэміі навук імя Урублеўскіх), прафесар, доктар гуманітарных навук Рэгіна Рiнкаускiене (Літва, Літоўскі універсітэт адукацыйных навук), прафесар, доктар хаб. Сяргей Темчын (Літва, Інстытут літоўскай мовы).

 

Чытаць справаздачу аб канферэнцыі на рускай мове:

Международная научная конференция «Франциск Скорина и его Пражская Библия. Многоязычное культурное наследие Великого княжества Литовского и современность»