Вольга Шутава. Пра «інтэлектуальную прастору» “Бiвлии Рускай” Францыска Скарыны: Беларусь, гісторыя ідэй і Круглы стол “Скарыназнаўства ў Францыі”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кастрычнік 2020. Фота В. Шутавай

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая стала, насуперак усім напачатку скептычным прагнозам, візітнай карткай Мінска. Першыя ўражанні ад візіту ў гэты новы сучасны будынак («новы», вядома, толькі для нашага пакалення руплівых наведвальнікаў «Ленiнк» старога ўзору) – і адразу пераадоленне ўсiх прадузятасцяў. Ветраны і даволі халодны восеньскі дзень перастае заўважацца, калі ля ўваходу сустракае апостальскае «Да совѣршϵнъ бȣдϵть ϥϵловѣк б͠жиѝ».

І ўсё ж галоўнае – не характэрная архітэктура ці iнтэр’ер, стеклянно-рабрысты, якi ўчымсцi сумяшчае готыку і мадэрн. Сутнасць у людзях, якія тут працуюць і адухаўляюць Бібліятэку. Знаўцы, спецыялісты-кніжнікі, гісторыкі – энтузіясты сваёй справы.

Вялікая падзяка Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, намесніку яе генеральнага дырэктара – дырэктару па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесю Cуше, загадчыцы сектара навукова-праектнай працы Таццяне Сапеге, загадчыцы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Наталлі Гарковiч і ўсім, хто дапамагаў, добразычліва кансультаваў і проста суперажываў маёй скарыназнаўчай авантуры! Дзякуй усім беларускім калегам і сябрам, якія знайшлі час і магчымасць сустрэцца і абмеркаваць праблемы вывучэння спадчыны Францыска Скарыны і беларусазнаўства ў цэлым, а таксама паўсядзённага жыцця і агульных перспектываў для Беларусі. Паважаныя калегі, дарагія сябры, дзякуй за гэтую паездку, цёплую, сяброўскую атмасферу навуковых абменаў і бясцэнныя парады!

Асаблівыя словы падзякі хацелася б выказаць у адрас праграмы MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных кантактаў Еўрапейскага Саюза), дзякуючы фінансавай дапамоге якой увесь гэты насычаны падзеямі праект і ўдзел у VII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», які праводзіўся Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, стаў магчымы.

Тут мы размяшчаем адзін з рабочых момантаў візіту – Круглы стол «Скарыназнаўства ў Францыі», арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, где агучаны некаторыя разважанні аб інтэлектуальнай гісторыі і абнаўленні скарыназнаўства, аб пытаннях, якія мы задаём мінуламу, а таксама аб новых магчымасцях ў вывучэнні iнтэлектуальнай прасторы, у якой стваралася «Бiвлия руска» Францыска Скарыны. Пра што гавораць нам імёны і сюжэты, якiя згадваў сам Францыск Скарына? Хто складаў яго асяроддзе ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах? Якое было філасофскае напаўненне інтэлектуальнага, эстэтычнага пейзажу ў рэнесанснай Італіі да 1517 гг.? Якую ролю ў ім выконвалі дыскусіі нэаплатанiстаў і арыстотэлiстаў? Як яны адлюстроўваліся ў змесце і мастацкім аздабленні скарынаўскiх тэкстаў, у тым ліку гравюр, сімвалаў ( «сонца-месяц») і ініцыялаў?

 

Круглы стол «Скарыназнаўства ў Францыi»:

YouTube: https://youtu.be/_hhqPdhypsI