Сусветная спадчына Францыска Скарыны. Мiнск: Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi, 2017. Рэдакцыйны савет:Л. С. Ананіч, У. У. Андрыевіч (гал. рэд.), Р. С. Матульскі, Б. У. Святлоў, І. В. Карпенка, А. А. Каваленя, А. І. Лакотка, І. В. Саверчанка, В. В. Даніловіч, Г. Я. Галенчанка, М. В. Нікалаеў, Л. У. Языковіч. Складальнік А.А. Суша. 422 с. ISBN 978-985-11-0973-5. Па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Гран-пры XIV міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД (Масква). Гран-пры конкурсу II Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Eurasian Book Fair 2017 (Астана).
Выданне прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое пачалося ў 1517 годзе выпускам першай кнігі беларускага асветніка і друкара Францыска Скарыны. Багата ілюстраванае выданне, падрыхтаванае беларускімі спецыялістамі ў галіне кнігазнаўства і скарыназнаўства, распавядае пра кожную кнігу беларускага першадрукара і такім чынам наглядна прадстаўляе кніжную спадчыну Францыска Скарыны, якая ў наш час зберагаецца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі.