Апублікавана: Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына / Цэнтр. навук. б-ка імя Якуба Коласа Нац. акад. навук Беларусі ; уклад. Аляксандр Груша; рэдкал.: Л. А. Аўгуль [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2017. С. 74-102.
Артыкул накіраваны на тое, каб раскрыць перспектывы і некаторыя вынікі ўжывання «насычаных апісанняў» К. Гірца і «ўлікавай» парадыгмы К. Гінзбурга ў скарыназнаўстве (ў прыватнасці, «пільным чытанні» дакументаў аб экзаменах Францыска Скарыны ў Падуі і пошуке «слядоў »і ўзаемасувязяў у крыніцах аб магчымым знаходжанні Скарыны ў Маскве). Грунтуючыся на шматлікіх сведчаннях замежных аўтараў – сучаснікаў Скарыны і падарожнікаў, – а таксама на дакументах архіваў, мемуарах і лістах, здейсняючы іх перакрыжаваны «допыт» і размяшчаючы іх у кантэксце еўрапейскага Рэнесансу, аўтар дэманструе шляхі вырашэння некаторых гістарыяграфічных пазлаў пра Скарыну. У прыватнасці, выяўляецца сувязь пасведчанняў аб спальванні шрыфтоў французскага касмаграфа Андрэ Тэве і англійскага амбасадара ў Масковіі Джайлса Флэтчара, іх агульны фон і крыніца.
Чытаць артыкул цалкам на рускай мове: