Прапануецца расшыфроўка знакамітага «трохвугольніка» з партрэта Францыска Скарыны як Тау-крыжа; прасочваецца сувязь з сімволікай ордэна францысканцаў. На гравюрным партрэце Францыска Скарыны, двойчы апублікаваным у яго пражскай Бібліі (1517-1519), на ўзроўні галавы першадрукара сіметрычна размешчаны выявы двух львоў, якія трымаюць геральдычныя шчыты з загадкавымі знакамі, адзін з якіх нагадвае трохвугольнік, а другі – трапецыю. Нягледзячы на шматлікія намаганні даследчыкаў, іх значэнне да гэтага часу застаецца незразумелым. У артыкуле прапануецца новая інтэрпрэтацыя трохвугольнага знака, які варта разумець як Тау-крыж, упісаны ў роўнабаковы трохвугольнік. У заходнееўрапейскай традыцыі гэтая фігура вядомая як царкоўны сімвал. Далей дэманструецца апасродкаваная, але цалкам вiдавочная сувязь дадзенага знака з асабістым імём Скарыны і з сімвалічнай спадчынай манаскага ордэна францысканцаў.

 

Чытаць артыкул цалкам на рускай мове: Сергей Темчин. Тау-крест в треугольнике на гравюрном портрете Франциска Скорины